Надышоў чароўны летні вечар,
У чаканні першае сустрэчы,
Вобраз твой мяне навек зачараваў.
Знаю: спеў душы маёй ты чуеш,
Аб сустрэчы марыш і сумуеш,
Мой дзявочы сон нібыта хто ўкраў.
Прыпеў:
Ах, гэта школьнае каханне,
Вачэй тваіх зачараванне.
Пачуццяў хвалю часам не спыніць,
Ах, гэта першае спатканне,
Тваё нясмелае прызнанне
Чароўнаю мелодыяй гучыць.
Не забыць нам гэтае спатканне,
Як малітву, ты шаптаў прызнанне,
Хваляванне сэрцаў нашых не суняць.
Палявыя кветкі ў падарунак,
Асцярожны першы пацалунак.
Божа мой, як соладка цябе кахаць.